Апошнія навіны і артыкулы |
| |
Аналітыка Аб маральнай нізасьці |
| Зянон ПАЗЬНЯК, 01.07.09, 00:12 |
У Сеціве я прачытаў характэрную цытату пісьменьніцы С. Алексіевіч (якая жыве на Захадзе). Вось гэтая цытата: “Я помню свой тогдашний разговор с Зеноном Позняком (ред. - в 90-ые годы лидер БНФ, ныне - председатель партии КХП БНФ), услышанное повергло меня в ужас. Он говорил о том, что надо создать общество памяти полицаев, кто защищал, якобы, Беларусь. |
 |
| |
Навіны БЕЛАРУСКІ НАСТРОЙ |
| Інфармацыйная Камісія КХП—БНФ, 01.07.09, 00:12 |
28 ліпеня ў Нью-Ёрку адбылася прэзэнтацыя кніжкі (“падарожнага выданьня”) Зянона Пазьняка “Нацыянальныя каштоўнасьці”. Кніга ўяўляе сабой падборку артыкулаў, якія прызначаны ў асноўным дзеля асьветніцтва моладзі. Бальшыня гэтых артыкулаў была эксклюзыўна напісана ў 2000-м годзе і надрукавана ў кнізе “Новае стагоддзе” плюс некалькі апошніх працаў аўтара. Кніжка кішэннага фармату разьлічана на зручнае карыстаньне і паўсядзённасьць. |
 |
| |
Навіны Наш камэнтар |
| Інфармацыйная Камісія КХП—БНФ, 01.07.09, 00:11 |
9 чэрвеня 2009 г. Славацкая газэта “SME” напісала аб тым, што пракуратура Сэбіі распачала сьледства ў справе сэрбскіх журналістаў, якія падчас югаслаўскай вайны ў 1991-92 гг. падбухторвалі ў сваіх публікацыях да зьдзяйсьненьня ваенных злачынстваў. |
 |
| |
Навіны Апэрацыя “Овэрлорд” |
| Інфармацыйная Камісія КХП—БНФ, 01.07.09, 00:11 |
7 чэрвеня 2009 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” напісала пра ўрачыстасьці з нагоды 65-х угодкаў высадкі дэсанта войскаў антыгітлераўскай кааліцыі ў Нармандыі (6 чэрвеня 1944 г.). У Францыю прыехалі прынц Чарльз з Брытаніі і прэзыдэнт ЗША Барак Абама. |
 |
| |
Навіны Пра памяцьвайны |
| Інфармацыйная Камісія КХП—БНФ, 01.07.09, 00:10 |
8 чэрвеня 2009 г. Нідэрляндская газэта “De Volkskrant” апублікавала рэпартаж з французкай вёскі Арадур-сюр-Глан. Раз’юшаныя паразай эсэсаўцы спалілі гэтую вёску ў Нармандыі разам з жыхарамі 10 чэрвеня 1944 г., праз некалькі дзён пасьля высадкі антыгітлераўскага дэсанту. У сакавіку 1945 г. руіны наведаў генэрал Дэ Голь. Ён выдаў загад на стварэньне мэмарыяльнага музэя ў Арадуры. |
 |
| |
Навіны Ня любяць бюракратыю |
| Інфармацыйная Камісія КХП—БНФ, 01.07.09, 00:10 |
7 чэрвеня 2009 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” апублікавала артыкул пад тытулам “Нідэрляндцы галасуюць супраць імігрантаў”. Старшыня Партыі Свабоды Гэрт Вілдэрс стаў першым названым пераможцам на выбарах у Эўрапарлямант, якія адбываюцца па ўсёй Эўропе. |
 |
| |
Навіны Вайсковая сьвяты |
| Інфармацыйная Камісія КХП—БНФ, 01.07.09, 00:10 |
28 чэрвеня 2009 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” пісала пра сьвяткаваньне Дня марскіх пехацінцаў у Партугаліі. Падраздзяленьні, якія на вайсковым жаргоне называюцца “Fuzos”, былі створаны ў Партугаліі яшчэ ў 1621 г. Як заўсёды, сваё прафэсійнае сьвята сёньняшнія вайскоўцы разам з вэтэранамі адзначылі парадамі і банкетамі на тэрыторыі вайсковых базаў. |
 |
| |
Навіны Дзень памяці Васіля Уладзімеравіча Быкава |
| Інфармацыйная Камісія КХП—БНФ, 28.06.09, 22:46 |
22 чэрвеня сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ прышлі да магілы Васіля Быкава на Усходніх могілках Менска. Грамада ўзьняла нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі і засьпявала гімн “Магутны Божа”. |
 |
| |
Навіны “Хлопцы, бійце гэтых сукіных сыноў!” |
| Інфармацыйная Камісія КХП—БНФ, 28.06.09, 22:46 |
Ужо напярэдадні 22 чэрвеня ў СМІ застракацела ад штогадовай тэмы: “начало Велікой отечественной войны… советскій народ под руководством Сталіна…” і г.д. Адпрацаванае шоў штогод мае нейкія новыя нюансы. Напрыклад, маскоўская і прамаскоўская гэбельсаўшчына ўжо даўно не заікаецца пра “вероломное нападеніе Германіі на СССР”. |
 |
| |
Навіны Руская псэўдацарква на Беларусі ў дзеяньні |
| Інфармацыйная Камісія КХП—БНФ, 28.06.09, 22:45 |
Усё ж беларусам трэба глядзець рэжымнае БТ, там часам паказваюць цікавыя сюжэты. 21 чэрвеня БТ паказала нізку рэпартажаў пра РПЦ на нашай тэрыторыі. У Берасьці, напрыклад, “молодёжь актівно обсуждает предстояшчій православный молодёжный лагерь”. |
 |
| |