| |
|
 |
Навіны | | | Інфармацыйная Камісія КХП—БНФ Украінцы адбудоўваюць Украіну 27.12.08, 18:49
11 сьнежня Міністэрства адукацыі Украіны апублікавала распрацаваныя ім папраўкі да Закону аб вышэйшай адукацыі. У адпаведнасьці з заканадаўствам і Канстытуцыяй Украіны выкладаньне ў вышэйшых установах краіны будзе весьціся толькі на дзяржаўнай мове – украінскай. Ва Украіне існуюць яшчэ русскоязычныя школы. Можна ўявіць цяпер, як яны будуць пусьцець у сувязі з адэкватнай беспэспэрктыўнасьцю навучаньня на мове былога акупанта. У Маскве ўжо затупалі нагамі і загалдзелі пра “прініженіе языка, на котором говоріт половіна Украіны”. Няхай сабе тупаюць. Украінцы могуць ім цяпер праз гукаўзмацняльнікі каля мяжы пасылаць мэлёдыі з элемэнтамі тупаньня. Напрыклад, “Гапак”.
Янка Базыль
|
|