Апошнія навіны і артыкулы |
| |
Навіны Дарагія сябры-фронтаўцы, |
| Зянон Пазьняк, 25.08.10, 17:38 |
дарагія землякі,
Віншую Вас з 25 Жніўнем — 19-й гадавінай
здабыцьця незалежнасьці Беларусі!
У сувязі з угодкамі дасылаю гэты ліст.
Зянон Пазьняк
ЭТАПЫ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ
25-га Жніўня 19-я гадавіна Незалежнасьці Беларусі. 19 гадоў таму праваліўся камуна-гэбоўскі путч у Маскве. |
 |
| |
Навіны Фронтаўцы адсьвяткавалі ўгодкі Незалежнасьці на радзіме Васіля Быкава |
| Інфармацыйная камісія Партыі – БНФ, 25.08.10, 17:34 |
22 жніўня група сяброў і прыхільнікаў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ накіравалася на аўтобусе на Віцебшчыну, каб наведаць Музэй-сядзібу Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Уладзімеравіча Быкава ў ягонай роднай вёсцы Бычкі. Фронтаўцы прайшлі шэсьцем па вуліцы вёскі да музэйнага комплекса. |
 |
| |
Навіны Жнівень 91-га |
| Інфармацыйная камісія Партыі – БНФ, 20.08.10, 21:06 |
Для нас, -- удзельнікаў тых падзей, -- дзевятнаццаць гадоў праляцелі, як дзевятнаццаць жнівеньскіх дзён. На наступны год будзе ўжо дзьве дэкады постсавецкай эпохі. А яшчэ 18 жніўня 1991 года, напярэдадні путча маскоўскага ГКЧП мільёны падсавецкіх людзей не прадчувалі, што на наступным тыдні ўсіх нас чакаюць гістарычныя падзеі і глабальныя перамены. |
 |
| |
Навіны Новая кніга пра абвяшчэньне незалежнасьці |
| Інфармацыйная камісія Партыі – БНФ, 20.08.10, 21:04 |
У Варшаве ў выдавецтве «Беларускія Ведамасьці» выйшла кніга Сяргея Навумчыка і Зянона Пазьняка «Дэпутаты Незалежнасьці». У ёй адлюстраваныя падзеі 1990-1991 гадоў. |
 |
| |
Інтэрв'ю Зянон Пазьняк: наступны год трэба абвясьціць годам незалежнасьці |
| С. Абламейка, 20.08.10, 21:03 |
У выдавецтве “Беларускія ведамасьці” выйшла кніга Сяргея Навумчыка і Зянона Пазьняка “Дэпутаты незалежнасьці. 20 год незалежнасьці Беларусі (25 жніўня 1991 – 25 жніўня 2011)”. У інтэрв’ю Радыё Свабода адзін з аўтараў кнігі, Зянон Пазьняк, тлумачыць мэту выданьня кнігі і знаёміць зь яе зьместам. |
 |
| |
Навіны У апошнюю суботу ліпеня 2010 г. |
| Інфармацыйная камісія Партыі – БНФ, 20.08.10, 21:02 |
адбылася традыцыйная сустрэча Таварыства Беларускай Культуры ў Вільні. Гэтым разам выступоўцы прысьвяцілі свае прамовы знакамітым асобам што нарадзіліся ці памёрлі ў гэтым месяцы, а таксама важнай гістарычнай падзеі 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. На сустрэчы прысутнічалі госьці з Менску - сябры Брацтва ў гонар Святых мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх пры Свята-Пётра-Паўлаўскім саборы г. Менска. |
 |
| |
Навіны Прафанацыя |
| Інфармацыйная камісія Партыі – БНФ, 20.08.10, 21:02 |
З усяе Беларусі паступаюць зьвесткі пра мітусьлівую актыўнасьць “Говорі правду”. Па электравіках ходзяць маладыя асобы невялічкімі групкамі і раздаюць свае друкаваныя матар’ялы. Хаця “раздаюць” – гучна сказана. “Говоряшчіе правду” таропка бягуць па вагонах і падкідваюць на лавы каля пасажыраў пачакі сваіх улётак. Прычым, каля аднаго-двух пасажыраў яны кідаюць пачак з 8-10 улётак. |
 |
| |
Навіны Агонь без пакаяньня |
| Інфармацыйная камісія Партыі – БНФ, 20.08.10, 21:01 |
Валерыя Навадворская ў чарговы раз сказала расейцам праўду. І ў чарговы раз яны яе ня хочуць слухаць. Яна ўбачыла тое, чаго ня ўбачылі мільёны “дорогіх россіян” – Знак Божы, вышэйшае папярэджаньне для народу Імпэрыі. Ад гэтага не ізалюешся марлевай масачкай і кандыцыянерам. Але маскоўцы, вядома, матэрыялісты, і ў іх “всё схвачено”. Яны ніколі ня ўбачаць сувязі паміж полымем у падмаскоўных лясах і тарфяніках і пакаяньнем за свае імпэрскія злачынствы (ня толькі за зьдзейсьненыя ў гісторыі, але і за тыя, што яны твораць сёньня). |
 |
| |
Навіны Італьянская рэвалюцыя |
| Інфармацыйная камісія Партыі – БНФ, 16.08.10, 13:03 |
Сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня пачатку вызвольнай рэвалюцыі на Апэнінскай паўвыспе, у выніку якой была ўтворана новая незалежная дзяржава – Італія. Быў скончаны доўгі (у паўтары тысячы гадоў) пэрыяд раздробленасьці Італіі і панаваньня на зямлі народа чужынцаў. |
 |
| |
Навіны Самы ж і напалохаліся |
| Інфармацыйная камісія Партыі – БНФ, 16.08.10, 13:02 |
10 жніўня 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала, што кубінскія дысыдэнты, якія прыбылі з турмаў кастраўскага рэжыму ў Іспанію, пагражаюць падаць на ўрад Іспаніі ў суд. Іспанія ня хоча прызнаць іх палітычнымі уцекачамі, прапануючы статус звычайных імігрантаў. Некалькі кубінскіх сем’яў пагадзіліся з гэтай трактоўкай і выехалі на месца жыхарства ў розныя іспанскія правінцыі, куды іх накіраваў урад. |
 |
| |